Трэнеры ХК “Нёман” і “Дынама-Маладзечна” пасварыліся на прэс-канферэнцыі

Трэнеры ХК “Нёман” і “Дынама-Маладзечна” пасварыліся на прэс-канферэнцыі

Гульня чэмпіянату Беларусі па хакеі паміж гродзенскім “Нёманам” і “Дынама-Маладзечна”, якая скончылася перамогай гродзенцаў з лікам 5:3, адзначылася сваркай галоўных трэнераў. Прычынай стаў жарт на пасляматчавай прэс-канферэнцыі настаўніка “Нёмана” Мілаша Голаня.

Чэшскі спецыяліст падкалоў трэнера Дзмітрыя Краўчанку і адзначыў, што той мае два заробкі, працуючы і ў мінскім, і ў маладзечанскім “Дынама”. Краўчанку гэта раззлавала. На прэс-канферэнцыі ён сказаў, што “не разумее славацкага гумару, бо з’яўляецца рускім чалавекам”.

Як паведамляе Прессбол, пасля прэс-канферэнцыі трэнер “Дынама” хацеў высветліць адносіны з калегам і спытаўся, што ён меў на ўвазе. Аднак трэнер “Нёмана” паспешна сышоў.