Трэнерам ХК “Магілёў” па фізпадрыхтоўцы стала 21-гадовая дзяўчына (фота)

Трэнерам ХК “Магілёў” па фізпадрыхтоўцы стала 21-гадовая дзяўчына (фота)

Хакейны клуб “Магілёў” займеў новага трэнера па фізпадрыхтоўцы — ім стала 21-гадовая студэнтка Універсітэта фізкультуры Дарына Быліна. Да выканання сваіх абавязкаў яна прыступіла два месяцы таму.

У інтэрв’ю Onliner.by дзяўчына распавяла, што сама паходзіць са спартовай сям’і — яна дачка трэнера па плаванні. З дзяцінства яна займалася спортам, у тым ліку конным трохбор’ем. Калі ж Дарына выйшла замуж за хакеіста, то пачала дапамагаць яму з трэніроўкамі па фізічнай форме і вывучаць тонкасці хакейнага спорту. Паступова да трэніровак далучыліся сябры па камандзе мужа. Затым у клубе “Магілёў” адкрылася вакансія трэнера па фізпадрыхтоўцы і Дарына на яе адгукнулася.

Праўда, пакуль “Магілёў” выступае ў чэмпіянаце Беларусі няўдала і атрымлівае разгромныя паразы. Трэнерка заяўляе, што давядзецца працаваць нашмат болей і “дзеля спартовай злосці”.

Фота: Onliner.by