Трэнера мінскага “Юнацтва” дыскваліфікавалі за непрыстойныя жэсты (відэа)

Галоўнага трэнера мінскага “Юнацтва” Міхаіла Захарава дыскваліфікавалі на пяць матчаў за абразлівыя жэсты, якія ён паказваў суддзі ў часе гульні з “Шахцёрам”. Такое рашэнне прынятае сёння на паседжанні дысцыплінарнага камітэту Федэрацыі хакею Беларусі, перадае Прессбол.

Матч “Шахцёр” — “Юнацтва” прайшоў 24 сакавіка і скончыўся для сталічнага клуба разгромнай паразай — 5:1 на карысць гарнякоў. Гэта быў трэці запар выйгрыш салігорцаў у фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі.

Такая няўдача выклікала ў настаўніка “Юнацтва” выбух эмоцыяў і справакавала яго на неадэкватныя паводзіны. Цяпер Захараў прапусціць 5 афіцыйных матчаў, якія праходзяць пад эгідай Федэрацыі хакею Беларусі.