Трайная аварыя з удзелам маршруткі на плошчы Незалежнасці (фота)

Трайная аварыя адбылася ў Мінску на ўездзе на плошчу Незалежнасці, ля будынку педагагічнага ўніверсітэта. Каля 13:40 легкавік "Мазда" занесла на снезе, і яна вылецела на паласу сустрэчнага руху.

 

Па словах відавочцаў, на сустрэчцы "Мазда" сустрэлася з легкавым "Фольксвагенам", у якога ад сутыкнення "выліцелі" усе падушкі бяспекі, і маршруткай №1280, што ехала з Малінаўкі ў напрамку Ўручча. У маршрутцы ў той момант знаходзілася блізу 15 чалавек, але, на шчасце, ніхто не пацярпеў.

 

Найбольшыя пашкоджанні пры сутыкненні атрымала маршрутка: яе рухавік разбіты, і ўвогуле ледзь не ляжыць на асфальце. Відавочна дасталося і "Фольксвагену", а ў "Мазды" моцна пабіты бок.