Трамп апублікаваў пост пра вызваленне Ціханоўскага

Дональд Трамп / REUTERS
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацсетцы Truth падзяліўся навіной пра вызваленне Сяргея Ціханоўскага.
"Дзякуй, прэзідэнт Трамп!" — напісаў ён і апублікаваў спасылку на матэрыял SkyNews.
У суботу, 21 чэрвеня, з беларускіх турмаў былі вызваленыя 14 палітвязняў, сярод якіх і муж беларускай дэмакратычнай лідаркі Сяргей Ціханоўскі. Палітвязняў сустракалі Святлана Ціханоўская і Франак Вячорка. Яны першымі апублікавалі фота і відэа з вызваленымі.
У той жа дзень у Мінск прыехаў высокапастаўлены прадстаўнік ЗША Кіт Келаг. Гэты візіт наўпрост звязваюць з вызваленнем. Тацяна Хоміч, сястра палітзняволенай Марыі Калеснікавай, вітала гэты крок і заклікала працягваць перамовы дзеля вызвалення людзей, якія застаюцца ў турмах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.