З Лукашэнкі робяць міратворца? Што нясе візіт Келага ў Мінск

Кіт Келаг

Кіт Келаг / Andrew Harnik/AP/dpa/picture alliance

Візіт у Беларусь амерыканскага генерала Келага можа стаць прызнаннем суб’ектнасці нашай краіны, кажа беларускі палітык Валер Кавалеўскі. І дадае, што гэтага Беларусі цяпер моцна не хапае.
18 чэрвеня стала вядома, што спецпасланнік прэзідэнта ЗША генерал Кіт Келаг можа сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску.

— Галоўнае ў гэтым — прызнанне важнай ролі Беларусі ў захаванні міжнароднай бяспекі. Гэта і раней было відавочна для беларусаў і для нашых суседзяў. Менавіта праз удзел Беларусі (ці праз дазвол Лукашэнкі) расійскія войскі пачалі ўварванне ва Украіну. Гэта стала магчымым праз тое, што ролю Беларусі недаацанілі ў пытаннях рэгіянальнай бяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.