Торбін: Неўзабаве "Дынама" можа згуляць "выставачны" матч супраць клуба NHL

Выканаўца абавязкаў гендырэктара "Дынама" Аляксей Торбін не выключае, што неўзабаве ў Мінск на паказальны матч прыедзе каманда NHL.

Аляксей Торбін: "Мы ведаем і вельмі добра ставімся да гэтай ініцыятывы кіраўніцтва КХЛ. Зразумела, што такі матч выклікае вялікую цікавасць з боку гледачоў. Але такія праекты звязаныя з істотнымі фінансавымі выдаткамі. Калі КХЛ возьме на сябе фінансавыя абавязальніцтвы па гэтай гульні (як, напрыклад, гэта адбываецца ў выпадку з рыжскім "Дынама") — "зубры" згуляюць з заакіянскімі прафесіяналамі ў Мінску".

Нагадаем, жаданне згуляць паказальную гульню ў Еўропе выказалі 5 клубаў з NHL: "Вашынгтон", "Нью-Ёрк Рэйнджэрс", "Бафала", "Анахайм" і "Эдмантан". На тое, каб прыняць іх, прэтэндуюць 4 гарады з "заходняй" часткі КХЛ: Масква, Санка-Пецярбург, Рыга і Мінск — і "вялікая ўсходняя чацверка": Омск, Казань, Уфа і Магнітагорск.