Сёння працягнецца перагляд справы Андрэя Бандарэнкі

Сёння ў 10:00 у Мінскім гарадскім судзе працягнецца працэс па справе бізнэсоўца, сябра АГП Андрэя Бандарэнкі.

Сёння плануецца заслухаць галоўнага сведку абвінавачання Пратасевіча. Нагадаем, папярэдняе паседжанне суда адбылося 1 лютага.

Нагадаем, Бандарэнка, адбыўшы год зняволення паводле прысуду ў справе, дзе яму былі выстаўленыя абвінавачанні спярша ў крадзяжы, а затым у махлярстве, дамогся перагляду справы.

У 2008 годзе Андрэй Бандарэнка балатаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, але не быў абраны, спрабаваў аспрэчыць вынікі галасавання і апынуўся за кратамі на 6 гадоў.

Бацька прадпрымальніка Валер Бандарэнка кажа пра трэці па ліку працэс над сынам. Паводле яго слоў, адзін са сведак змяніў свае паказанні.

Працэс над Бандарэнкам вядзе суддзя Таццяна Ермаловіч.