Сёння на чэмпіянаце свету згуляе Месі
На мундыялі ў Бразіліі застаецца разыграць дзве пуцёўкі ў чвэрцьфінал.
1 ліпеня сустрэнуцца зборныя Аргенціны і Швейцарыі, жывая трансляцыя пачнецца на тэлеканале "Беларусь 2" у 18.50. За гадзіну да апоўначы будуць змагацца зборныя Бельгіі і ЗША. Гэты матч пакажа "Беларусь 5", пачатак трансляцыі ў 22.50.
Нагадаем, ужо вядомыя наступныя пары 1/4 фінала: Бразілія — Калумбія, Францыя — Нямеччына, Галандыя — Коста-Рыка.
Фота — Reuters