Сяргей Касціцын развітаўся з "Ак Барсам"
Па згодзе бакоў.
Беларускі нападаючы Сяргей Касціцын пакінуў казанскі хакейны клуб “Ак Барс”. Кантракт са спартсменам скасавалі па згодзе бакоў і такім чынам Касціцын стаў неабмежавана вольным агентам.
Сяргей Касціцын перайшоў з “Авангарда” ў “Ак Барс” летам 2014 года ў абмена на Канстанціна Баруліна. У сезоне 2014-2015 форвард набраў 27 (7+20 ачкоў) у 49 матчах рэгулярнага чэмпіяната. У плэй-оф Касціцын зарабіў 3 (1+3) выніковых бала ў 12 гульнях, перадае Прессбол.
Фота: belarushockey.com