Сяргей Калякін: "Гэта — не санкцыі"
Сяргей Калякін лічыць, што заключэнне па Беларусі, прынятае 31 студзеня на сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС, і санкцыямі назваць нельга.
Лідар Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін лічыць, што заключэнне па Беларусі, прынятае 31 студзеня на сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС, і санкцыямі назваць нельга.
Сяргей Калякін: “Наколькі я ведаю, санкцый няма, ёсць візавыя абмежаванні. Дык гэта ж не санкцыі! Ну, я лічу, што людзям, якія трапілі ў спіс, не вельмі прыемна”.
Ці можа рашэнне, прынятае ў Еўрасаюзе, паўплываць на палітыку, якую праводзяць беларускія ўлады?
“Я думаю, што людзі, якія прымалі гэтае рашэнне, спадзяюцца, што яно нейкім чынам на нешта паўплывае”, — адказаў Сяргей Калякін і дадаў, што развіццё падзеяў яму прадказаць вельмі складана.