Суполка "Пагоня" адкрые сёння традыцыйную выставу да Дня Волі
Адкрыццё выставы запланавана на 17:30. Выставу можна наведаць з 11 па 27 сакавіка ў Палацы мастацтва, вул. Казлова, 3
У выставе прымуць удзел каля 60 творцаў, у тым ліку такія вядомыя мастакі, як Аляксей Марачкін, Віктар Маркавец ды іншыя. Будуць выстаўленыя і творы "пагонеўцаў", якіх ужо няма ў жывых, — Яўгена Куліка, Віктара Шматава. На адкрыццi выставы "ПАГОНЯ-20" адбудзецца перформанс.
фота: dach-n.by