Стала вядома, чаму Калюжны не паехаў на матч з "Ёкерытам"
Капітан "Дынама-Мінск" атрымаў траўму 3 сакавіка, і лекар не рэкамендаваў яму выходзіць на лёд.
5 сакавіка ў Фінляндыі пройдзе хакейны матч чвэрцьфінальнай серыі Кубка Гагарына паміж мінскім "Дынама" і мясцовым "Ёкерытам". У гульні не зможа прыняць удзел капітан "зуброў" Аляксей Калюжны. Як паведамляе прэс-служба мінскага клуба, у гульні 3 сакавіка хакеіст атрымаў траўму.
Нагадаем, што сёння адбудзецца пяты матч чвэрцьфінальнай серыі. Гульня ідзе да чатырох перамог, і пакуль што дынамаўцы саступаюць з лікам 1:3. "Зубры" перамаглі ў першым гасцявым матчы (3:2, у авертайме), але другі гасцявы прайгралі (1:4). Паразай для мінчукоў завяршыліся і два хатнія матчы (0:5, 1:2).
Сённяшняя сустрэча пачнецца ў 19.30 паводле мінскага часу.
Фота — champ.by