Спыняе выхад літаратурна-мастацкі часопіс "Дзеяслоў"
Апошні нумар перыёдыка стаў 127-м / facebook.com
Спыняе выхад беларускі літаратурна-мастацкі часопіс "Дзеяслоў". Мяркуецца, што ён стане альманахам.
Апошні нумар перыёдыка 127-ы. Недзяржаўнае выданне было заснавана ў 2002 годзе, выходзіла раз на два месяцы. Галоўны рэдактар — Барыс Пятровіч. У часопісе друкаваліся новыя творы беларускіх літаратараў і пераклады замежных аўтараў.