Спецпрадстаўнік Трампа: як скарыстаюцца Коўлам прыхільнікі перамоў — эфір
Іван Краўцоў / Еўрарадыё
Прызначэнне Трампам на пазіцыю спецпасланніка ЗША па Беларусі Джона Коўла стала сведчаннем таго, што насамрэч для прэзідэнта ЗША і яго адміністрацыі кантакты з Лукашэнкам — не толькі магчымасць перадаць адмысловыя пасланні ў Крэмль. Відавочна, што перамоўны трэк паміж Вашынгтонам і Мінскам ёсць і ён асобны ад іншых перамоўных трэкаў, якія Вашынгтон вядзе з Масквой альбо Кіевам. І вызваленне палітвязняў у выніку перамоў з Лукашэнкам — гэта не проста пазітыўны, але не самы галоўны вынік такой камунікацыі.
Што для Беларусі, беларускага грамадства і дэмсіл мяняе прызначэнне Коўла спецпасланнікам Трампа ў Беларусі? Як гэта змяняе канфігурацыю і расстаноўку ўнутры дэмсіл і якія адкрывае магчымасці для прыхільнікаў перамоў з рэжымам? Ці апраўданыя спадзяванні, што кантакты Мінска і Вашынгтона прывядуць да змяншэння ўзроўню рэпрэсій у краіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра штаба Віктара Бабарыкі, адказны сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў у 15:00.