Слуцкія паясы абяцае прывезці ў Беларусь кіраўнік Падліковай палаты Расіі
40 слуцкіх паясоў знаходзяцца ў запасніках расійскага Дзяржаўнага гістарычнага архіва. Яны практычна не экспануюцца. Пра гэта заявіў кіраўнік Падліковай палаты Расіі Сяргей Сцяпашын падчас свайго знаходжання ў Мінску. Ён паабяцаў аказаць садзеянне ў пытанні экспанавання слуцкіх паясоў у
Беларусі. Таксама Сцяпашын выказаў меркаванне пра магчымую іх арэнду,
каб паясы ўвесь час знаходзіліся ў Нацыянальным мастацкім музеі
Беларусі.
БелаПАН
БелаПАН