Сілавікі зноўку прыйшлі з рэйдам на шклозавод "Нёман"
Завод "Нёман" / "Вясна"
На шклозаводзе "Нёман" у Бярозаўцы адбыўся чарговы рэйд сілавікоў, пішуць праваабаронцы "Вясны".
Па іх дадзеным 15 снежня на шклозаводзе за падпіскі і лайкі затрымалі 8 чалавек. І гэта ўжо трэці візіт сілавікоў на гэты завод сёлета.
У жніўні на "Нёмане" затрымалі не меней за 9 чалавек, а ў лістападзе — каля 10 чалавек.