Штогод 3,5 тыс. беларускіх дзяцей едуць на аздараўленне ў Вялікабрытанію

Штогод каля 3,5 тыс. дзяцей з рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, прыязджаюць у Вялікабрытанію. Паездкі на аздараўленне і адпачынак ім ладзяць брытанскія дабрачынныя арганізацыі, заявіў на прэс-канферэнцыі Мінску амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Найджэл Гулд-Дэвіс. Усе гэтыя дзеці атрымліваюць візы бясплатна. А летась у верасні амбасада распрацавала ўнікальны праект збору біяметрычных звестак у дзяцей у рэгіёнах, пацярпелых ад радыяцыі, каб ім не даводзілася прыязджаць для гэтага ў Мінск, паведаміў амбасадар.

"Інтэрфакс"