Што для АПК змяняе прызнанне яго “тэрарыстычнай арганізацыяй” — эфір

Павел Латушка / Еўрарадыё
Аб'яднаны пераходны кабінет прызналі ў Беларусі “тэрарыстычнай арганізацыяй”. Адпаведнае рашэнне прыняў Вярхоўны суд па заяве генпракурора Андрэя Шведа. Такім чынам фактычна прыраўняўшы бяскрыўдны ўрад у выгнанні айчынных дэмсіл, напрыклад, да групоўкі ХАМАС. Якая, дарэчы, у Беларусі не забароненая і, адпаведна, тэрарыстычнай арганізацыяй не лічыцца. Да ўсяго адказаць на пытанне, хто здзяйсняе злачынствы і рэпрэсіі адносна грамадзян Беларусі, не складана. Што, дарэчы, і стала адной з прычын, чаму ўзнікла пытанне аб выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі ад імя Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе…
Што азначае для АПК прызнанне яго “тэрарыстычнай арганізацыяй”? Ці павялічылася верагоднасць таго, што Лукашэнка апынецца на лаве падсудных у Гаазе? Як вызначыць, што ціск на рэжым прыносіць станоўчы вынік і ці не час дэмсілам сапраўды змяніць рыторыку? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.