Што азначае для Казуліна “стаць на шлях выпраўлення”?
Днямі дачка Аляксандра Казуліна Юля атрымала адказ на сваю просьбу аб змякчэнні пакарання для бацькі. Паводле адказу начальніка калоніі “Віцьба-3”, зрабіць гэта немагчыма, бо палітык “не стаў на шлях выпраўлення”. Еўрарадыё вырашыла даведацца ў былых палітвязняў, які сэнс кіраўніцтва папраўчых устаноў укладае ў такую фармулёўку адмовы. Па словах былога палітвязня Паўла Севярынца, нават адсутнасць у зняволенага спагнанняў ад адміністрацыі калоніі за парушэнне дысцыпліны альбо стаханаўскае выкананне працоўных нормаў у выпадку з “палітычнымі” вялікай ролі для вызвалення ці змякчэння пакарання не маюць. Ад іх чакаюць толькі пакаяння.
Павал Севярынец: “Пакаяцца перад дзеючым рэжымам, прызнаць сябе зламаным, здацца. Ні добрыя паводзіны, ні добрае выкананне нейкіх працоўных нормаў не ўлічваюцца ў выпадку з палітычнымі. Тут выпраўленне мае на мэце здачу”.
Палітык расказаў Еўрарадыё, што і яму прапаноўвалі напісаць “пакаянны” ліст на імя прэзідэнта. Але нават яго адмова гэта рабіць не перашкодзіла вызваліць палітвязня, калі на Беларусь узмацніўся знешні ціск.
Павал Севярынец: “Мне прапаноўвалі пакаяцца – я адмовіўся. І літаральна праз месяц змянілася знешнепалітычная абстаноўка, пачаліся перамовы са Злучанымі Штатамі, і я быў вызвалены. Зусім з іншай фармулёўкай – за прыкладныя паводзіны і гэтак далей. Таму і Казулін можа быць вызвалены. Тут шмат залежыць ад міжнароднай абстаноўкі”.
Тое, што адміністрацыя калоніі перш за ўсё чакае ад палітвязняў раскаяння ў здзейсненым, пацвердзіў і яшчэ адзін былы палітычны зняволены – Мікола Статкевіч. Праўда, удакладніў, што калі вызваліць кагосьці захочуць, то на адсутнасць пакаяння ўвагі не звяртаюць.
Мікола Статкевіч: “Ёсць адзін пункт, на які звычайна заплюшчваюць вочы, калі хочуць вызваліць, а калі не хочуць вызваліць, то яго цягнуць на паверхню -- гэта стаўленне да здзейсненага. Гэта азначае, што палітвязень павінен раскаяцца. Так бы мовіць, усвядоміў. Я не ведаю ніводнага палітвязня, які б “усвядоміў”. Але, калі трэба вызваліць, на гэта не звяртаюць увагі”.
А каб узнікла патрэба ў вызваленні, кажа палітык, неабходны моцны знешні палітычна-эканамічны ўціск. Адно складана – у выпадку з Казуліным вялікую ролю адыгрывае факт асабістай крыўды Лукашэнкі на яго.
Мікола Статкевіч: “У нас краіна зачыненая, эканоміка не моцная і вельмі залежная ад знешніх фактараў. Калі такія фактары складуцца, то яго выпусцяць. Але на Казуліне вельмі моцны асабісты фактар. Аляксандр Рыгоравіч -- вельмі крыўдлівы чалавек. А тут чалавек атрымлівае пасведчанне і кажа такое! Тое, што прывык казаць адзін Лукашэнка. Безумоўна, ён дараваць гэтага не можа, і каб ён прымірыўся з тым, што Казулін выйдзе, трэба, каб узніклі такія знешнія абставіны, што яму б дзецца не было куды”.
Пагадзіўся з тым, што ўсё ў выпадку з Казуліным залежыць ад рашэння Лукашэнкі, а не нейкага “станаўлення на шлях выпраўлення”, і яшчэ адзін былы палітвязень Міхаіл Марыніч.
Міхаіл Марыніч: “Адмашка Лукашэнкі. Ні больш ні менш. Толькі ён з’яўляецца тормазам, што зняволены знаходзіцца за кратамі. Аб чым можа прасіць Казулін, якога прабачэння? Дакладна як і Марыніч – за якія грахі падчас знаходжання ў турме я павінен быў прасіцца? І таму тут маральны бок цалкам за Казуліным”.
І пагадзіўся, што вызваленне Казуліна шмат у чым залежыць ад узмацнення знешняга ўціску на беларускія ўлады.
А па словах былога зняволенага Валерыя Леванеўскага, на думку адміністрацыі зняволены тады “становіцца на шлях выпраўлення”, калі пачынае з ёй супрацоўнічаць і даносіць на сукамернікаў.
Валеры Леванеўскі: “На шлях выпраўлення, на думку адміністрацыі, становяцца тыя асобы, якія пачынаюць супрацоўнічаць з адміністрацыяй альбо якія “стукаюць” на сваіх знаёмых, ці згодныя супрацоўнічаць на іншых напрамках. Гэты выраз аб шляху выпраўлення звязаны з нежаданнем вызваляць Казуліна альбо змякчаць яго пакаранне”.
Па словах палітыка, у адпаведнасці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам прымаць рашэнне аб змякчэнні пакарання альбо датэрміновым вызваленні павінна не адміністрацыя калоніі, а суд. Меркаванне адміністрацыі аб выпраўленні можа толькі ўлічвацца альбо не. Таму, кажа, за ўсім стаіць толькі нежаданне ўладаў пакуль вызваляць палітыка. На яго думку, Казуліна трымаюць за кратамі ў якасці закладніка для будучага гандлю з Захадам.