СБУ паведаміла пра "25 кадр" на расійскіх тэлеканалах: зноў "Правы сектар"
Спецыялісты ўкраінскай спецслужбы выявілі выкарыстанне забароненай міжнародным заканадаўствам маніпулятыўнай тэхналогіі.
Расійскія тэлеканалы выкарыстоўваюць так званы "25 кадр" у навінах у сюжэтах аб падзеях ва Украіне. Як інфармуе УНІАН, спецыялісты СБУ вывучалі тэлеканалы Расіі на працягу двух месяцаў. Называецца толькі адзін з іх — "Россия 24". Нібыта, ёсць доказы таго, што расійскія СМІ выкарыстоўваюць псіхалагічнае ўздзеянне для фармавання ў людзей негатыўных думак.
Паводле СБУ, у навінах з Украіны ў "25 кадры" прысутнічалі такія надпісы: "Правы сектар забівае", "Правы сектар — карнікі", "Забіваюць бандэраўцы", "Нацыянальная гвардыя — забойцы". Пры звычайным праглядзе іх немагчыма заўважыць. Але пры раскадроўцы іх пабачылі спецыялісты.
Фота — Fotolia