Сасновіч з перамогі стартавала на турніры ў Берліне
Аляксандра Сасновіч з перамогі стартавала на тэнісным турніры ў Берліне. У першым крузе беларуска абыграла расіянку Анастасію Гасанаву — 6:2, 4:6, 6:3. Іх паядынак працягваўся 2 гадзіны 14 хвілін.
Сасновіч — 38-я ракетка свету (у абноўленым рэйтынгу WTA апусцілася на дзве пазіцыі), яе саперніца — 147-я.
Матч 1/8 фіналу прызначаны на 15 чэрвеня.