Жыхары Маскоўскага раёна Мінска складаюць online-мапу "праблемных" месцаў
За суткі мінчукі пакінулі на ёй амаль 50 паведамленняў пра месцы, дзе збіраюцца алкаголікі і наркаманы, стаіць аўтахлам і патрэбная дапамога камунальнікаў.
Online-мапа працуе на сайце www.ddd.by. Пакінуць паведамленне можа кожны жадаючы. Па словах прэс-сакратара мінскай міліцыі Аляксандра Ластоўскага, аўтары самых актуальных, змястоўных і інфарматыўных паведамленняў атрымаюць прызы ад партнёра ГУУС - інтэрнэт-правайдэра, які працуе ў Маскоўскім раёне сталіцы.
"Усё рэагаванне па кропках, нанесеных на інтэрактыўную мапу, праходзіць праз міліцыю. Калі пытанне ў нашай кампетэнцыі, мы вырашаем яго самі. Калі ж пытанне да камунальнікаў - мы інфармуем іх па электроннай пошце. Я асабіста сустракаўся з начальнікам ЖРЭА Маскоўскага раёна, распавёў яму пра наш сайт, і ён выявіў вялікую зацікаўленасць. Па двух зваротах, якія мінчукі пакінулі ўчора, камунальнікі ўжо працуюць", - распавёў Еўрарадыё Аляксандр Ластоўскі.