Журналістаў з "чорнага спісу" ЕС не пусцілі на міжнародную нараду ў Вільні

Прадстаўнікі Беларускага саюзу журналістаў атрымалі запрашэнне да ўдзелу ў нарадзе, падпісанае намеснікам міністра замежных справаў Літвы Эвальдасам Ігнатавічусам. 


Аднак літоўская амбасада адмовіла прадстаўнікам БСЖ у выдачы візы, паведамляе БЕЛТА. Дыпламаты спаслаліся на санкцыі, уведзеныя Саветам ЕС. 


Нагадаем, што ў "чорны спіс Еўрасаюзу" трапілі кіраўнікі афіцыйнага саюзу журналістаў і вядучыя супрацоўнікі дзяржаўных СМІ.