Жонку палітвязня Атрошчанкава сёння выклікаюць у ваенную пракуратуру
Дар'ю Корсак - жонку Аляксандра Атрошчанкава а 10-й раніцы выклікаюць для давання тлумачэнняў наконт скаргі аб катаваннях і жорсткім стаўленні ў турме КДБ.
Дар'ю Корсак вылікаюць да следчага па важнейшых справах, паведамляе сайт "Еўрапейская Беларусь".
Дар'я пісала скаргу ў Генеральную пракуратуру, а не ў ваенную, піша ў сваім Фэйсбуку праваабаронца Алена Танкачова.
Нагадаем, прэс-сакратар кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў, быў асуджаны на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта "за ўдзел у масавых беспарадках", адбывае пакаранне ў калоніі "Віцьба-3". Сам Андрэй Саннікаў асуджаны на пяць гадоў калоніі "за арганізацыю масавых беспарадкаў".