Жонку Алеся Бяляцкага прынялі ў польскім парламенце

На спецыяльнай прэс-канферэнцыі, паведамляе Радыё "Свабода", Схэтына заявіў, што арышт беларускага праваабаронцы адбыўся таксама “па віне польскага боку” і таму палякі пачуваюцца вінаватымі, схіляюць галаву і выказваюць салідарнасць і дапамогу.
Жонка Бяляцкага выказала спадзяванне, што яе візіт у Польшчу дапаможа вырашыць пытанне беларускіх палітвязняў. Яна сустрэнецца таксама з міністрамі замежных справаў і юстыцыі Польшчы.