За "маўклівыя акцыі" гамяльчанін атрымаў 30 сутак арышту

4 ліпеня суд прызнаў юнака вінаватым у нецэнзурнай лаянцы і пакараў яго 15 суткамі арышту. Усціменку затрымалі 2 ліпеня, напярэдадні чарговай акцыі маўклівага пратэсту. На судзе міліцыянты сказалі, што атрымалі скаргу ад невядомага, які потым сышоў. 


7 ліпеня Усціменку даставілі з ізалятара ў суд, перадае БелаПАН. Там разгледзелі адміністрацыйную справу за "маўклівую акцыю" 29 чэрвеня. Раней суд пераносілі дзеля выкліку сведкаў. Цяпер суд быў закрытым, на паседжанне не пусцілі нават маці Руслана. Пасля суда стала вядома, што Усціменку прызналі вінаватым у лаянцы і засудзілі на 15 сутак арышту. Такім чынам агулам юнак правядзе ў ізалятары 30 дзён. 


Калі хлопца выводзілі з кабінета суддзі, сябры ў судзе сустрэлі яго гучнымі апладысментамі.