За мацюкі пакаралі не суддзю, а футбалістаў, якія на яго скардзіліся прэсе

15 верасня пасля матча “Брэст” ― “Гомель” футбалісты з берагоў Сожа паскардзіліся на суддзю Шчарбакова. Маўляў, той лаяўся матам на гульцоў. Але яго дзеянні не былі зафіксаваны відэакамерамі.

Вось што пастанавіў Дысцыплінарны камітэт: гульцоў “Гомеля” Кірыльчыка і Матвейчыка дыскваліфікаваць на два матчы кожнага і спагнаць па 1 мільёну рублёў штрафу.

Прэс-сакратар Федэрацыі футбола Аляксандр Томін распавядае Еўрарадыё, што суддзя Шчарбакоў, на якога скардзіліся некаторыя футбалісты, пакараны не быў.

Аляксандр Томін: “Калі б нейкае рашэнне было вынесена, мы атрымалі б інфармацыю. Там былі пакараныя гульцы, якія атрымалі чырвоны карткі”.

Апроч гульцоў Гомеля, спагнанні атрымалі трэнеры камандаў “Ведрыч-97” і “Слуцк” ― Бразевіч і Крот адпаведна. Адмыслоўцы, як высветліў Дысцыплінарны камітэт, лаяліся матам адзін на аднаго. Кожны дыскваліфікаваны на два матчы.

17-гадовы футбаліст каманды “РЦАП-БДУ” Леанід Лагун у падтрыбунным памяшканні брудна абмацюкаў судзейскую брыгаду і стукнуў рукой у грудзі галоўнага суддзю. У выніку ― 1 мільён штрафу і тры месяцы дыскваліфікацыі.

Фота: sport.4local.ru.