Вярхоўны суд заклікаў экспертаў АБСЕ да аб'ектыўнасці

Аб гэтым заявіў сёння на сустрэчы з удзельнікамі місіі БДІПЧ АБСЕ намеснік старшыні Вярхоўнага суду Валер Калінковіч, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ВС.

Па словах Калінковіча, любыя пазасудовыя ацэнкі вынікаў разгляду крымінальных спраў будуць расцэньвацца як ціск на суд.

З боку БДІПЧ АБСЕ на сустрэчы ўдзельнічалі кіраўнік дэпартамента па правах чалавека Сняжана Бакуліч і эксперт па пытаннях правоў чалавека Віктар Петэр Улам.