Вярхоўны суд ліквідаваў "Клопат"
Сённяшняе судовае паседжанне заняло прыблізна 10 хвілінаў.
Вярхоўны суд Беларусі прызнаў правамерным пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Міжнароднага грамадскага аб'яднання сацыяльнай падтрымкі дзяцей і моладзі "Клопат".
"Чарговая заказная справа выкананая на пяць", — заявіла старшыня праўлення аб'яднання "Клопат" Ніна Пахлопка, паведамляе сайт кампаніі "Гавары праўду!".
Кіраўніцтва "Клопату" не мае намераў абскарджваць гэтае рашэнне. "Падчас ліквідацыі даследча-асветніцкай установы "Рух наперад", які арганізаваў кампанію "Гавары праўду!", мы прайшлі ўсе судовыя інстанцыі. Дарэмна. Практыка паказала, што гэта марнаванне часу і сілаў", — адзначыла Пахлопка.