Вольга Класкоўская знаходзіцца ў турме за 30 км ад Стакгольму

У каментары БелаПАН ён паведаміў, што сустрэцца з Класкоўскай яму не ўдалося, бо спатканні не дазволеныя, пакуль ідзе следства. Ліцвінчык перадаў арыштаванай беларусцы грошы, бо на тыдзень зняволеным вылучаюць усяго 10 долараў.

Па яго словах, даведацца пра стан здароўя Класкоўскай ён таксама не змог.

Нагадаем, што Класкоўскую вінавацяць у замаху на забойства другога мужа. Ліцвінчык, аднак, упэўнены ў яе невінаватасці і спадзяецца на хуткае вызваленне. Па яго словах, муж Класкоўскай не раз выклікаў паліцыю і ўвесь час хлусіў.

Суд над беларускай запланаваны на 15 красавіка.

Фота — svaboda.org