Вогненнае шоў адбылося ў Брэсце (фота)

Імпрэзай на цэнтральнай пешаходнай вуліцы гораду — Савецкай — калектыў адзначыў 5-годдзе свайго існавання. Мерапрыемства доўжылася амаль гадзіну і сабрала каля двухсот гледачоў. Таксама выступ тэатра быў прымеркаваны да рэспубліканскай акцыі "Не прапальвай сваё жыццё!", мэта якой — спыніць рост колькасці пажараў з прычыны палення.