Віцэ-мэр Беластока падтрымае гродзенскіх веласіпедыстаў

У Гродна ён прыехаў разам з велатурыстамі з Польшчы. Таксама да акцыі далучацца сябры брэсцкага велаклуба “Кола-БОК”.

Красавіцкую “Крытычную масу” гродзенцы прысвячаюць сваёй загінулай сяброўцы Святлане Пракоф’евай. Менш за месяц таму на актыўную ўдзельніцу веларуху наехаў тралейбус, калі яна ехала на ровары па праезнай частцы праспекта Купалы. На свае ровары гродзенцы павяжуць чорныя стужкі.

ДАІ гэтым разам суправаджаць веласіпедыстаў не будзе. Гэта звязана  з няшчасным выпадкам са Святланай Пракоф’евай, а таксама новым указам: каб правесці масавае мерапрыемства ў суправаджэнні  аўтаінспекцыі, неабходна атрымаць дазвол у Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Беларусі. Таму сёння “Крытычная маса” будзе рухацца выключна па тратуарах.