Віцебская суполка БХД падарыла кнігі анкадыспансэру
Каля 30 кніг падарыла 14 сакавіка каардынатар аргкамітэту па стварэнню партыі БХД Таццяна Севярынец бібліятэцы віцебскага абласнога анкалагічнага цэнтра.
Гэта ўсё творы мастацкай літаратуры, абавязкова з добрым фіналам. Яны прызначаныя ўзняць настрой пацыентаў лякарні, адзначыла спадарыня Севярынец.
Па яе словах, сярод прыхільнікаў БХД створана група валанцёраў. Пасля ўзгаднення з адміністрацыяй анкалагічнага цэнтру яны будуць наведваць хворых, дапамагаць персаналу ў доглядзе за імі ці проста весці гутаркі, чытаць услых тым, хто па стане здароўя не здольны рабіць гэта самастойна.