Венецыянская камісія: Артыкул 193-1 КК не адпавядае міжнародным нормам

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, гаворка ідзе пра Еўрапейскую камісію за дэмакратыю праз права — так званую Венецыянскую камісію. Яна прызнала, што артыкул 193-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі не адпавядае міжнародным прававым нормам. Гэты артыкул прадугледжвае адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Выснова Венецыянскай камісіі была прынятая 14—15 кастрычніка на 88-м пленарным паседжанні ў Венецыі. Беларусь з'яўляецца асацыяваным сябрам Венецыянскай камісіі.

Па словах Лабковіча, унікальнасць моманту палягае ў тым, што гэта адзінкавае рашэнне Венецыянскай камісіі, якое датычыць асобна ўзятага артыкула Крымінальнага кодэксу ў асобнай краіне.