Валянціну Стэфановічу прызначылі на 2 снежня адразу два суды

У 10 гадзін будзе слухацца пазоў падатковай інспекцыі, якая хоча спагнаць з праваабаронцы нібыта неатрыманыя падаткі і пеню. Пра другі суд Стэфановіч даведаўся толькі ў сераду.

23 лістапада Партызанскі суд пачаў разглядаць скаргу праваабаронцы наконт штрафу, які вынесла яму падатковая інспекцыя за нявыплату падаткаў. Нечакана суд перанёс разгляд скаргі на 2 снежня на 11.30.

Стэфановіч кажа, што перанос зроблены з незразумелых яму прычынаў. Ён мяркуе, што суд вырашыў спрасціць сабе жыццё. Калі на першым працэсе Стэфановіча прызнаюць вінаватым, то другі можа спаслацца на гэтае рашэнне.