Ва Украіне можна набыць забароненыя прадукты з Беларусі

Імі гандлююць крамы "Беларускія прадукты". У гэтых крамах прызнаюцца, што знайшлі магчымасці абыйсці забарону, паведамляе ўкраінскі тэлеканал ТСН.

Забарона толькі прывяла да таго, што прадукты захоўваюцца ў неналежных ўмовах. А гэта, у сваю чаргу, робіць іх небяспечнымі для спажыўца.

Нагадаем, што з 1 сакавіка Украіна часова прыпыніла ўвоз на сваю тэрыторыю малочных і мясных прадуктаў з Беларусі. Вярнуць іх на ўкраінскі рынак абяцаюць пасля травеньскіх святаў.

Фота — ru.molbuk.ua