Узнімаць баявы дух нашых алімпійцаў у Лондане збіраюцца малітвай

Паводле афіцыйнай інфармацыі, у склад беларускай алімпійскай дэлегацыі ўвайшоў 351 чалавек. Спартсменаў паедзе 166, трошкі менш за іншых удзельнікаў дэлегацыі. Астатнія 185 — гэта трэнеры, медыкі, прадстаўнікі СМІ…

Нямала едзе і чыноўнікаў ад спорту. Гэта так званыя афіцыйныя асобы дэлегацыі (міністр спорту і намеснікі кіраўніка НАК) і дадатковыя афіцыйныя асобы (кіраўнікі федэрацый, якіх 16 чалавек).

Еўрарадыё пытаецца ў прэс-сакратара НАК Алега Грынько, што азначае яшчэ адна катэгорыя — “дадатковыя афіцыйныя асобы”, якіх таксама назбіралася 16.

Гэта адміністратыўная група штаба, якая займаецца функцыянаваннем беларускай дэлегацыі на Гульнях. Перакладчыкі, асобы, якія адказваюць за транспарт. Шэф місіі, яго намеснікі, якія будуць працаваць у розных алімпійскіх вёсках, — тлумачыць Алег Грынько. — Напрыклад, Сяргей Сафар’ян адказвае за футбольную алімпійскую вёску. Дзмітрый Даўгалёнак — за вёску з веслярамі”.

Праўда, у тых жа расіян большасць складаюць менавіта спартсмены — 436 атлетаў з 805 удзельнікаў дэлегацыі. Аднак расіяне атрымалі нямала ліцэнзій па гульнявых відах, а гэта істотна павялічвае колькасць дзейных атлетаў.

Як даведалася Еўрарадыё, нашы збіраюцца ўзяць на Алімпіяду протаіерэя Фёдара Поўнага.

Алімпійскі камітэт мае права запрасіць гасцей. Напрыклад, Фёдар Поўны і Аляксандр Мядзведзь (трохразовы алімпійскі чэмпіён. — Еўрарадыё) уваходзяць у склад такіх людзей”, — кажа прэс-сакратар Мінспорту Уладзімір Несцяровіч.

Апроч малітваў, на настрой алімпійцаў маглі б паўплываць артысты сцэны. Такія метады практыкуюць расіяне. Але ўключаць каго-небудзь з зорак эстрады ў склад беларускай дэлегацыі не сталі.

У якасці медыцынскага работніка і псіхолага будзе Ірына Уладзіміраўна Конан, — працягвае Уладзімір Несцяровіч. — Каб настроіць людзей належным чынам на паспяховае выступленне. Хоць настрой забяспечваюць многія: у тым ліку і асабістыя трэнеры, галоўныя трэнеры”.

Ветэраны спорту і міністр першымі далі нашым алімпійцам псіхалагічныя настаўленні:

Хочацца пажадаць, каб ніхто не напіўся халоднай вады, каб ніхто нічога не выпіў з чужой бутэлькі. Каб у вас усё было цудоўна. І ніякіх сопляў не было на Алімпіядзе”, — зычыць Антаніна Кошаль, алімпійская чэмпіёнка Мюнхена (1972).

Алег Качан і Антаніна Кошаль даюць псіхалагічныя настаўленні алімпійцам

Спадарыня Антаніна расказвае, як у Сіднэі настройвала ў цяжкі момант вяслярку Кацярыну Карстэн. І тая ўзяла золата.

З насмаркам прачнулася: “Антаніна Уладзіміраўна, якая там Алімпіяда, я ледзь дыхаю”. Кажу: “Каця, дыхай, дзеля сваёй дачкі, дзеля сваёй сястры і пры, як звар’яцелая”. Таму рабіце ўсё магчымае і немагчымае!”

Кацярына Карстэн (на групавым фота злева) пасля залатой сіднейскай Алімпіяды

Іван Ціхан у жыцці вельмі сціплы чалавек і не любіць раздаваць інтэрв'ю. Але вядома,

што малітва грае істотную ролю ў працэсе яго падрыхтоўкі