Уначы ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" аварыйна сеў самалёт
"Боінг 737" кампаніі "Белавія" вылецеў у Ашгабад каля паўночы, але быў вымушаны вярнуцца праз паўгадзіны.
Як паведамляе БЕЛТА, ён здзейсніў аварыйную пасадку. На борце было 96 пасажыраў і 8 чальцоў экіпажа — ніхто не пацярпеў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай стала няспраўнасць правай стойкі шасі самалёта. Авіякампанія аператыўна прадставіла пасажырам іншы самалёт, які паспяхова адправіўся ў рэйс.
Фота — tio.by