Удзельнікі мітынгу ў Кіеве запатрабавалі свабоду беларускім палітвязням
Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё распавёў беларускі палітэмігрант Вячаслаў Сіўчык.
Мітынг у цэнтры Кіева скіраваны супраць судовага пераследу былога прэм'ер-міністра Украіны Юліі Цімашэнка. Сіўчыка выступіў на ім ад імя беларускай апазіцыі.
Палітык выказаў салідарнасць з удзельнікамі мітынгу. Ён адзначыў, што ў Беларусі таксама адбывацца рэпрэсіі супраць апанентаў улады, а кандыдатаў у прэзідэнты змяшчаюць у турму толькі за тое, што яны патрабавалі правесці свабодныя выбары.
Па словах Сіўчыка, да заканчэння яго выступу ўдзельнікі мітынгу сталі скандаваць "Свабоду палітвязням", а потым — "Лукашэнка — прэч!"