Удзельнікаў пікету на плошчы Свабоды аштрафавалі

У акцыі, якая прайшла ўчора, удзельнічала каля 20 чалавек. Затрымана было дзевяць. Пікет праводзілі жанчыны, пацярпелыя ад асабліва цяжкіх злачынстваў, не згодныя з рашэннямі судоў па сваіх грамадзянскіх справах і крымінальных справах блізкіх. Людзі выйшлі з плакатамі "Чыноўнікаў - да адказу", "Адміністрацыя прэзідэнта - надзейны ахоўнік ад беззаконня ў краіне".

Затрыманых прывезлі ў Цэнтральны РУУС, дзе яны знаходзіліся каля чатырох з паловай гадзін. Былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства. Разгляд спраў прайшоў у судзе Цэнтральнага раёна. На максімальную суму аштрафаваная Тамара Сяргей, паведамляе БелаПАН.