У Жодзіна забаронены пікет ў Міжнародны дзень салідарнасці працоўных
"Адказ - адмоўны, - сказалі жодзінскія ідэолагі. - Заява на правядзенне пікету 1 мая не адпавядае артыкулу 5 Закона "Аб правядзенні масавых мерапрыемстваў".
Раніцай 27 красавіка заяўнік пікету жодзінскі дэмактывіст Аляксандр Камароўскі лісты з адказам на сваю заяву не атрымаў. Аднак, як растлумачылі ў аддзеле ідэалогіі Жодзінскага гарвыканкама, адказ быў высланы яшчэ ўчора.
"Адказ - адмоўны, - сказалі жодзінскія ідэолагі. - Заява на правядзенне пікету 1 мая 2011 года не адпавядае артыкулу 5 Закона "Аб правядзенні масавых мерапрыемстваў". Адмова звязана менавіта з няправільным складаннем заявы". Патлумачыць, у чым менавіта праяўляецца "неадпаведнасць", у аддзеле ідэалогіі Жодзінскага гарадскога выканкама адмовіліся, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".