У Віцебску працягнуўся суд над грамадзянінам Расіі
Пятра Іванова, які раздаваў улёткі з інфармацыяй пра галадоўку Сяргея Каваленкі, судзяць за брудную лаянку.
Яго затрымалі яшчэ 6 студзеня. Падчас першага судовага паседжання 16-га студзеня Іваноў не адмаўляў таго, што распаўсюджваў улёткі з заклікам да салідарнасці з Каваленкам. Але тое, што нецэнзурна лаяўся, расіянін катэгарычна адмаўляе, інфармуе “Радыё Свабода”.
На першым паседжанні суддзя Іна Грабоўская скасавала адміністрацыйную
справу, бо паказанні сведак-міліцыянтаў былі супярэчлівыя. Цяпер
яны дапрацавалі пратакол.