У цэнтры Мінска з'явіцца музей алкагольных напояў

Будынак для музея і рэстарана з'явіцца насупраць канцэртнай залы "Мінск", з боку вуліцы Леніна. Як паведамляюць "Мінск-Навіны", тут выставяць старое абсталяванне лікёра-гарэлкавай вытворчасці, узоры алкагольных напояў. З аглядных пляцовак можна будзе панаглядаць за сучасным вырабам пітва.

Плануецца таксама распрацаваць экскурсійны маршрут на завод, які ўключыць у сябе дэгустацыю напояў.