У судзе Варламава аб'явілі перапынак, абследуюць яго стан здароўя

Перапынак пачнецца 15 лютага. Вось што распавёў Аляксей Стук:

130214_stuk_varlamau.mp3

"Судом таксама праяўленая заклапочанасць здароўем гэтага абвінавачанага. І якраз на заўтра, 15 лютага, у судовым паседжанні зроблены перапынак. І ён будзе праходзіць МРТ, і ў залежнасці ад гэтага будзе вырашацца пытанне, з улікам стану яго здароўя, аб працягу працэсу".

Праз некалькі гадзінаў пасля прэс-канферэнцыі Стука пра перапынак у судзе аб'явіла і суддзя. Паводле яе словаў, працэс адновіцца ў панядзелак, 18 лютага, а 11-й гадзіне. Нагадаем, што суд над вядомым мадэльерам праходзіць у Ленінскім судзе сталіцы. Сашу Варламава вінавацяць у махлярстве ў асабліва буйным памеры, прыўлашчванні маёмасці, ухіленні ад уплаты падаткаў, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, крадзяжы ў буйным памеры.

Мадэльер знаходзіцца за кратамі з 20 траўня 2011 года. Ён займаў пасаду дырэктара прадпрыемства "Агенцтва моды Сашы Варламава", кіраўніка Цэнтра моладзевай моды БДУ ды інш.