У судзе Маскоўскага раёну сталіцы працягнецца працэс Алеся Бяляцкага

Учора і адвакат, і пракурор папрасілі ў суддзі дзень на падрыхтоўку да іх. Ужо сёння стане вядома, якое пакаранне запатрабуе для кіраўніка цэнтра “Вясна” дзяржаўны абвінаваўца. Пачатак паседжання а 10-ай гадзіне.

Нагадаем, што Алесю Бяляцкаму пагражае да сямі гадоў турмы. Яго абвінавачваюць у нясплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Прычынай для узбуджэння справы стала інфармацыя аб рахунках Бяляцкага ў Літве і Польшчы. Праваабаронца знаходзіцца за кратамі ад 4 жніўня. Суд над ім пачаўся 2 лістапада.