У Смалявічах трохгадовага "рэвалюцыянера" трымалі ў міліцыі да 22 гадзін

У Смалявічах больш за 30 чалавек сабраліся на цэнтральнай плошчы. Некаторыя з удзельнікаў акцыі раскідвалі "грашовыя фанцікі". Падзеі здымаліся на відэа невядомымі асобамі. Пасля завяршэння акцыі міліцыянты "запрасілі" ў РАУС Артура Эшбаева, разам з жонкай Аляксандрай і трохгадовым сынам Самірам, якіх трымалі ў міліцыі да 22 гадзін.

Падтрымаць Артура да РАУС падышло 12 чалавек. Усіх іх таксама затрымалі. Пасля ўзяцця адбіткаў пальцаў і тлумачальных ўсіх адпусцілі, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".