У Смалявічах міліцыянты пужалі “рэвалюцыянераў”
На маўклівую акцыю ў Смалявічах удзельнікі зноў выйшлі з дзецьмі. Гэтым разам акцыя прайшла без затрыманняў.
Як распавяла Еўрарадыё адна з ўдзельніц, міліцыянты хадзілі натоўпам і стваралі атмасферу страху. Па яе словах, усе папярэднія акцыі на плошчы быў закрыты рух транспарту. Гэтым разам яго адкрылі, і па плошчы ўвесь час курсавала міліцэйская машына. На ўсіх падыходах да плошчы стаялі міліцыянты.
На акцыю сабраліся каля 10 чалавек і сабака.