У працэсе Бяляцкага абвешчаны перапынак да 10 лістапада
Для працягу суду неабходныя дакументы з Памежнага камітэта. Сабраць іх з розных пунктаў пропуску не падаецца магчымым раней за сераду.
У судзе над Алесем Бяляцкім абвешчаны перапынак да 10 лістапада. Каб працягнуць разгляд справы, суду патрэбныя дакументы з Памежнага камітэту. Сабраць іх з розных пунктаў пропуску не ўяўляецца магчымым раней за сераду.
Такім чынам, судовае пасяджэнне працягнецца толькі праз 6 дзён.