У Мінску затрымалі актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Міхаіла Ермалюка

29 кастрычніка каля 15 гадзін у Мінску быў затрыманы акывіст "Еўрапейскай Беларусі" Міхаіл Ермалюк. Ён быў удзельнікам акцыі ў метро, якая прайшла 26 кастрычніка. Падчас яе актывісты развешвалі партрэты палітвязняў у вагонах цягнікоў.

У суботу раніцай невядомыя ў цывільным прыйшлі да Ермалюка дадому. Яго там не аказалася і яны прызначылі актывісту сустрэчу ля вакзала. Спачатку яго дапытвалі пра акцыю. Потым сувязь з Міхаілам абарвалася.